Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год
Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 30 снежня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне матэрыялазнаўства, медыцынскіх, біялагічных, сельскагаспадарчых навук, на прымяненне сучасных методык, вучэбна-метадычных комплексаў, электронных вучэбных дапаможнікаў для павышэння якасці навучання студэнтаў і навучэнцаў. Таксама яны накіраваны на стварэнне новых метадаў і медыцынскіх тэхналогій лячэння пацыентаў і дыягностыкі захворванняў у галіне хірургіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, псіхіятрыі, на рэалізацыю творчых праектаў - твораў музычнага, тэатральнага і іншых відаў мастацтва, экспазіцый музеяў, захаванне нацыянальных традыцый ткацтва. За кошт грантаў прадугледжана і выкананне маладзёжных праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне, вывучэнне гістарычнай спадчыны, уключэнне моладзі ў грамадскую дзейнасць, павышэнне яе грамадзянскай актыўнасці.
Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку і развіццё прыярытэтных для Беларусі сацыяльных сфер дзейнасці - навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжных ініцыятыў.