Закладка капсулы ў капліцу ў памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мітынг смутку

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка 1996 года ў парку Дружбы народаў у Мінску прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным трагічнай даце - 10-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Больш за 25 тыс. чалавек - жыхары сталіцы, прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса - сабраліся тут, каб ушанаваць памяць ахвяр катастрофы.

Мерапрыемства пачалося з закладкі капсулы з памятным пасланнем, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам і Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, у сцяну будуемай у парку капліцы ў памяць аб ахвярах чарнобыльскай катастрофы. Кіраўнік дзяржавы ў ліку найважнейшых прыярытэтаў назваў ахову здароўя дзяцей і ліквідатараў, вырашэнне сацыяльных праблем перасяленцаў. Завяршаючы сваё выступленне, Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх палітыкаў аб'яднацца для вырашэння чарнобыльскіх праблем. "Толькі разам мы зможам выстаяць і выратаваць наш народ, - сказаў Прэзідэнт. - Зямля і Айчына ў нас адны, і нашым дзецям разам жыць на гэтай зямлі".