Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, падвялі вынікі праведзеных раней мерапрыемстваў і кантактаў на вышэйшым узроўні - гэта ў тым ліку сустрэча ў Казані, пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Намечаны перспектывы на бліжэйшую будучыню ў развіцці двухбаковых адносін.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праблематыку ў рабоце інтэграцыйных структур - Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і іншых фарматаў.
Таксама прэзідэнты абмеркавалі найбольш актуальныя міжнародныя тэмы і сітуацыю ў рэгіёне, перспектывы яе развіцця.