Спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ніны Давыдзенка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Ніны Давыдзенка.

    "Свой лёс яна звязала з нацыянальным харэаграфічным мастацтвам. На славутай сцэне Вялікага тэатра Беларусі артысткай створаны незабыўныя вобразы, якія пакарылі публіку глыбінёй і сілай характару. Яе педагагічная дзейнасць дапамагла некалькім пакаленням артыстаў рэалізаваць свой талент на карысць беларускай культуры. Светлая памяць аб ёй назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.