Спачуванне Прэзідэнту Батсваны Макгвітсі Масісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Батсваны Макгвітсі Масісі ў сувязі з гібеллю батсванскіх паломнікаў у выніку ДТЗ у правінцыі ПАР.

    "З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся аб дарожна-транспартным здарэнні ў правінцыі Лімпопа Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якое забрала жыцці батсванскіх паломнікаў напярэдадні вялікага хрысціянскага свята Вялікадня", - гаворыцца ў спачуванні. 

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў самыя шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Макгвітсі Масісі, а таксама пажадаў сілы духу сем'ям і блізкім загінулых у гэтай жудаснай трагедыі.