Спачуванне родным і блізкім Вячаслава Лебедзева

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Вячаслава Лебедзева.

    "З глыбокім смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб смерці Вячаслава Міхайлавіча Лебедзева. З яго імем непарыўна звязана станаўленне і развіццё расійскай судовай улады, рэфармаванне яе інстытутаў і ўмацаванне даверу грамадства да нацыянальнага правасуддзя. Сваёй дзейнасцю ён усяляк спрыяў пашырэнню супрацоўніцтва паміж вышэйшымі судовымі органамі і Расіі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Вячаслава Лебедзева, пажадаў ім сіл і мужнасці, каб перажыць гэту незаменную страту.