Спачуванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Мазамбіка Філіпэ Жасінту Ньюсі ў сувязі з гібеллю людзей у выніку крушэння судна ў раёне Мазамбікскага ўзбярэжжа.

    "З вялікім болем і смуткам у Беларусі даведаліся аб пацярпелых і загінулых у выніку крушэння судна ў раёне Мазамбікскага ўзбярэжжа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У сувязі з гэтай жахлівай трагедыяй Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі Філіпэ Жасінту Ньюсі, родным і блізкім пацярпелых і ўсяму народу Мазамбіка.