Рабочая паездка ў Гомельскую вобласць: наведванне раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС

  • 5
  • 1:50

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка 2000 года па традыцыі наведаў населеныя пункты, пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы. У час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Кіраўнік дзяржавы пабываў у Нараўлянскім і Брагінскім раёнах. Асноўная ўвага была ўдзелена выкананню праграмы па мінімізацыі наступстваў радыяцыйнага ўдару. Аляксандр Лукашэнка наведаў зону адчужэння, дзе азнаёміўся з ходам лесааднаўленчых работ, а таксама ўстановы аховы здароўя і адукацыі. У час паездкі Прэзідэнт сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і прыняў удзел у мітынгу, прысвечаным памяці ахвяр аварыі на ЧАЭС.