Рабочая паездка па Гомельскай вобласці

  • 7
  • 2:18

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка, у дзень 25-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прадоўжыў рабочую паездку па рэгіёнах, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы. Кіраўнік дзяржавы наведаў адзін з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці.

Наведванне Аляксандрам Лукашэнкам у дні чарнобыльскай трагедыі пацярпелых раёнаў краіны стала ўжо традыцыяй. Штогод Кіраўнік дзяржавы праводзіць тут некалькі дзён.

Прэзідэнт азнаёміўся з радыелагічнай абстаноўкай у Нараўлянскім раёне, тым, як рэалізуецца на месцах дзяржпраграма па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС, як вядзецца сельская гаспадарка на гэтых землях, наладжана прамысловая вытворчасць, вядзецца маніторынг здароўя, а таксама з умовамі жыцця і быту людзей.