Прывітанне ўдзельнікам ХХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

    Дарагія сябры!

    Сардэчна вітаю гасцей і ўдзельнікаў ХХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Х Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

    Ваша ўнікальная культурна-дзелавая пляцоўка зноў аб'яднала ў самым сэрцы Беларусі лепшыя ідэі, таленты, навінкі свету літаратуры і выдавецкай справы, падарыла свята для сапраўдных знатакоў кніг.

    Асаблівую значнасць падзеі ў гэтым годзе надае тэма 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З ёй непарыўна звязаны творы айчынных класікаў, якія атрымалі новае прачытанне ў работах сучаснікаў.

    Сёння немалаважна, каб удумлівае слова пісьменніка вызначала духоўна-маральныя асновы жыцця чалавека, выхоўвала пачуццё адказнасці за лёс сваёй краіны, садзейнічала кансалідацыі грамадства перад тварам сучасных пагроз і выклікаў.

    Упэўнены, што форум пройдзе паспяхова, запомніцца яго ўдзельнікам і гасцям грунтоўным дыялогам і будзе садзейнічаць умацаванню міжнародных культурных сувязей.

    Жадаю ўсім плённай працы, прыемных сустрэч і цікавых адкрыццяў.

    Аляксандр Лукашэнка