Наведванне пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў

  • 4
  • 2:29

Па традыцыі ў дзень чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 2001 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай пацярпелыя раёны.

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з персаналам станцыі радыелагічнага назірання і навуковай базы Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне. На тэрыторыі запаведніка Аляксандр Лукашэнка і асобы, якія яго суправаджалі, пасадзілі саджанцы яблынь, заклаўшы аснову новай алеі.

Прэзідэнт пабываў таксама ў Брагінскім і Нараўлянскім раёнах, дзе размаўляў з мясцовымі жыхарамі, цікавіўся ўмовамі іх жыцця і работы, надзённымі праблемамі. Вечарам у Брагіне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбыўся мітынг, прысвечаны 15-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.