Афіцыйны візіт у В’етнам

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23-26 красавіка 1997 года знаходзіўся з афіцыйным візітам у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. У Ханоі адбылася сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, па выніках якой Аляксандр Лукашэнка і Ле Дык Ань падпісалі дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж краінамі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў кампанію - афіцыйнага дылера Мінскага трактарнага завода, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў В'етнама.

Адным з вынікаў візіту таксама стала дасягненне дамоўленасці аб адкрыцці пасольства Беларусі ў В’етнаме.