Сустрэча з паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым

  • 13
  • 4:57

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка сустрэўся з паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым.

"Наша з Вамі сустрэча праходзіць не проста так. Вы ведаеце добра, што, хутчэй за ўсё, у трэцім квартале Прэзідэнт Казахстана прыляціць з афіцыйным візітам у Беларусь. Нам таксама вельмі важна сёння абгаварыць некаторыя моманты гэтага важнага для Беларусі мерапрыемства. Перагаворы пройдуць на самым высокім узроўні, зацікаўленыя асобы сустрэнуцца ў рамках гэтага візіту. І я ўпэўнены, што той мільярд, які мы дасягнулі ў тавараабароце, пасля гэтага візіту акажацца проста смешным. Таму што з такім патэнцыялам краіны. І самыя дружалюбныя, якія знаходзяцца ў нашых інтэграцыйных аб'яднаннях. Такія дзяржавы, як Беларусь і Казахстан, павінны мець самыя прагрэсіўныя адносіны", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"У нас з вамі створаны добрыя сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці камбайнаў, трактароў, ліфтаў. Плануецца далейшае развіццё нашых тэхналогій і стварэнне на іх аснове сумесных прадпрыемстваў у Казахстане, Беларусі. Мы гатовы падтрымліваць вас у любы момант. Любыя вашы пажаданні на тэрыторыі Беларусі - гэта для нас закон. Мы гатовы да пашырэння нашага супрацоўніцтва ў плане стварэння сумесных прадпрыемстваў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што абстаноўка ў свеце складваецца няпростая. "Гэта і на нас, Казахстан, Беларусь, і нашы адносіны ўплывае. Асабліва пагрозы санкцыйнай палітыкі з боку Захаду. Але мы супрацоўнічаем і павінны знаходзіць напрамкі нашага супрацоўніцтва, не ствараючы праблем для Казахстана. Вы павінны ведаць, што мы гатовы з вамі супрацоўнічаць па ўсіх напрамках у інтарэсах вашай дзяржавы. Таму я не бачу тут вялікіх праблем", - сказаў беларускі лідар.

"Калі мы будзем рухацца ў напрамку, які цікавіць Беларусь і Казахстан, мы можам пераадолець не толькі санкцыі, але і любыя бар'еры і перашкоды", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер Казахстан старшынствуе ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), а таксама Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). "Мы ведаем, што ў лютым вы ратыфікавалі ўсе дакументы аб членстве Беларусі ў ШАС. Мы вам вельмі ўдзячны за гэта", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што прыкладна ў ліпені бягучага года ў Астане плануецца правесці чарговы саміт ШАС. "Было б вельмі сімвалічна, і мы гэта віталі б, калі б Беларусь менавіта ў Астане стала паўнацэнным членам ШАС. Мы вас будзем аб гэтым прасіць. Ад старшынствуючага боку, зразумела, многае залежыць. І Міністэрству замежных спраў нашаму трэба больш актыўна папрацаваць у гэтым плане", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламату за вялікую працу, якую ён правёў, асабліва ў цяперашні адказны для Беларусі перыяд. "Я маю на ўвазе выбары. Вы ўважліва сачылі за сітуацыяй, якая адбываецца ў Беларусі. Ведаю, што Вы цяпер наведваеце розныя населеныя пункты, мясціны нашай Беларусі. Хацеў бы пачуць Вашы ўражанні. Можа, нешта Вы нам падкажаце - тое, чаго мы не бачым. Свежым вокам заўсёды лепш відаць. Таму будзем Вам вельмі ўдзячныя", - сказаў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што пасол Казахстана з'яўляецца сябрам Беларусі. "Разлічвайце на тое, што мы акажам Вам усялякую падтрымку ў Вашай дыпламатычнай місіі. Гэта нават не абмяркоўваецца", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу пасол Казахстана сказаў: "Для мяне вялікі гонар сустрэцца з Вамі. Расцэньваю гэта як асаблівы знак Вашай асабістай увагі да двухбаковага парадку дня, адносін з Казахстанам". 

Гаворачы пра свае ўражанні ад паездак па Беларусі, якіх было ўжо нямала з моманту ўступлення Ерлана Байжанава на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі ў жніўні 2023 года, пасол падкрэсліў: "У мяне вельмі сур'ёзныя ўражанні, перш за ўсё ад тэхналагічнага развіцця, прамысловага патэнцыялу Беларусі і, вядома, ад людзей. Усе, пачынаючы ад галоўных інжынераў і заканчваючы простымі рабочымі, - яны ўсе хочуць развівацца далей, у тым ліку ў напрамку Казахстана".