Даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава

  • 4

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся работай прадпрыемстваў і арганізацый Кіраўніцтва справамі, і перш за ўсё існуючымі недахопамі. Яшчэ адна тэма рабочай сустрэчы - кадравае пытанне.

"У двух словах вынікі. Перш за ўсё - дзе дрэнна. Гераізм я ведаю. А вось дзе дрэнна? - спытаў Прэзідэнт. - І кадры - вы прапаноўвалі абмеркаваць гэта пытанне".

Як далажыў Юрый Назараў, у цэлым па Кіраўніцтву справамі спрацавалі нядрэнна, але ў ацэнцы сітуацыі дайшлі да кожнага прадпрыемства і выявілі існуючыя недахопы. "Мы правялі падагульняючае пасяджэнне калегіі і разабраліся. Паглядзелі не ў цэлым "тэмпературу па бальніцы", а па канкрэтных прадпрыемствах", - сказаў ён.