Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях

Указ № 105 ад 21 сакавіка 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 105 "Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях".

Дакумент прыняты ў мэтах максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці.

Указам прадугледжваецца магчымасць па ўзгадненні з прафсаюзам і са згоды работнікаў павялічваць ліміт звышурочных работ і работ у выхадныя дні, калі ёсць абгрунтаваная вытворчая і эканамічная неабходнасць.

Павелічэнне ліміту будзе замацоўвацца ў лакальным прававым акце. Аб гэтым наймальнік таксама абавязаны інфармаваць Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на які ўскладваецца пастаянны маніторынг сітуацыі.