Віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з адкрыццём XIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва. На сцэнічных пляцоўках Маладзечна выступаюць самыя знакамітыя артысты, аб’яднаныя любоўю да роднага слова і песні.Адной з яго незабыўных старонак з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў,які адкрыў многім майстрам беларускай эстрады шлях на вялікую сцэну.

    Сёлетні фестываль працягвае свае добрыя традыцыі і пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкі музычнай спадчыны і адкрыць новыя імёны сучасных кампазітараў, паэтаў і спевакоў. Яго разнастайная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю легендарнага ансамбля ”Песняры“, стане яшчэ адным важкім укладам у патрыятычнае выхаванне грамадзян і ўмацаванне духоўнага адзінства народа.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту, а ўдзельнікам конкурсу – паспяховых выступленняў.

    Аляксандр Лукашэнка