Сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх і замежных СМІ (відэа)

  • 1
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, прагаласаваўшы на выбарчым участку № 1.

Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з міжнароднымі і беларускімі наглядальнікамі, а таксама з выбаршчыкамі, якія ў гэты час прысутнічалі на ўчастку. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі, што датычыліся не толькі арганізацыі выбарчага працэсу і ходу выбараў, але і іншых палітычных тэм, у тым ліку міжнароднага напрамку.