Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя суайчыннікі!
Сёння па добраму звычаю напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - мы сабраліся на ўрачысты сход.
Сабраліся, каб яшчэ раз асэнсаваць гістарычнае мінулае Радзімы, вытокі беларускай дзяржаўнасці, ацаніць дасягнутае, вызначыць новыя рубяжы і планы на перспектыву.
У сучаснай гісторыі Беларусі дзень 3 ліпеня з'яўляецца знамянальнай і свяшчэннай датай. Менавіта ў гэты дзень мы адзначаем вызваленне рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вось ўжо 58 гадоў над нашай Айчынай мірнае неба. Памяць народа захавала, зберагла свята Вызвалення і зрабіла яго сімвалам Незалежнасці.
Безумоўна, ёсць гістарычная справядлівасць і заканамернасць у тым, што гэты дзень паводле волевыяўлення народа афіцыйна стаў нашым галоўным святам.
Дарагія сябры!
Беларуская дзяржаўнасць мае надзейны падмурак. Яна бярэ свае вытокі ад старажытнай Полацкай зямлі, Вялікага княства Літоўскага, герояў Грунвальдскай бітвы.
Ідэі беларускай дзяржаўнасці непарыўна звязаны з ідэямі славянскага адзінства, братэрства і супрацоўніцтва народаў. Яны выяўляліся ў падзвіжніцкай дзейнасці многіх славутых сыноў Беларусі. Знайшлі яскравае адлюстроўванне ў творчасці нашых народных песняроў Якуба Коласа і Янкі Купалы, чыё 120-годдзе з дня нараджэння мы сёлета ўрачыста адзначаем.
Абвешчаная 1 студзеня 1919 года Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала першай рэальнай нацыянальнай беларускай дзяржавай.
Нашы папярэднікі зрабілі вельмі шмат для нашай Бацькаўшчыны. Упершыню ў гісторыі былі створаны рэальна дзеючыя апарат дзяржаўнай улады, нацыянальная сістэма адукацыі і культуры, назапашаны вялікі эканамічны патэнцыял.
Важкі ўклад у дзяржаўнае, гаспадарчае і культурнае будаўніцтва беларускай дзяржавы ўнеслі Аляксандр Чарвякоў, Зміцер Жылуновіч, у пасляваенны час - Кірыла Мазураў, Пётр Машэраў, Ціхан Кісялёў.
Суровым экзаменам на мужнасць і трываласць нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Усе 1418 вогненных дзён і начэй, ад першага стрэлу той вайны ля сценаў Брэсцкай крэпасці, наша рэспубліка-партызанка аказвала небывалае ў гісторыі чалавецтва супраціўленне агрэсару.
Беларусь адыграла важную ролю ў разгроме гітлераўскай арміі і ў вызваленні ўсяго чалавецтва ад фашысцкай навалы.
Акрамя воінаў-беларусаў, якія гераічна змагаліся з ворагам на ўсіх франтах Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі рэспублікі актыўна дзейнічала цэлая армія партызан і падпольшчыкаў. Яна налічвала амаль паўмільёна чалавек. І яшчэ столькі ж налічваў няўзброены рэзерв, ў які ўваходзілі мясцовыя жыхары і прадстаўнікі 70 нацыянальнасцей Савецкага Саюза.
Гэта была сапраўды Вялікая Айчынная вайна. Яна закранула лёсы ўсіх жыхароў Беларусі. І навекі застанецца гераічнай старонкай неўміручага летапісу нашага народа.
Памяць пра мінулую вайну да гэтага часу адгукаецца болем амаль у кожнай беларускай сям'і. Мы не можам, не маем права забыцца пра тых, хто назаўсёды застаўся на полі бою, пакутваў у фашысцкіх лагерах. На тэрыторыі Беларусі загінула каля мільёна байцоў, камандзіраў, партызан і падпольшчыкаў. Фашыстамі было знішчана больш трох мільёнаў чалавек - амаль кожны трэці жыхар нашай рэспублікі.
Вось чаму ідэі Незалежнасці, Суверэнітэту і Свабоды ёсць і будуць заўсёды для нас свяшчэннымі.
Вялікая Айчынная вайна нанесла такія велізарныя страты Беларусі, што рэспубліку прыйшлося адбудоўваць па-новаму. І гэта было зроблена дзякуючы працоўнаму подзвігу, які роўны подзвігу ваеннаму! За пасляваенныя гады наш народ не толькі ўзняў краіну з руінаў, але і ператварыў яе ў індустрыяльна развітую рэспубліку. У гэтым уздыме выключную ролю адыграла дапамога савецкіх рэспублік, якія ўваходзілі тады ў адзіную сям'ю брацкіх народаў.
Распад Савецкага Саюза стаў геапалітычнай трагедыяй ХХ стагоддзя, у выніку якой катастрафічна ўпаў узровень жыцця людзей. Гэта крайне негатыўна адбілася на развіцці эканомікі, навукі і культуры на ўсёй постсавецкай прасторы.
У пачатку дзевяностых гадоў Беларусь таксама апынулася ў глубокім сацыяльна-эканамічным крызісе. Спынялі работу прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі. Людзі аказваліся без работы і пастаянных заробкаў. Ліхаманкава расла інфляцыя, цэны. Падымаў галаву крымінал.
Тагачасныя ўлады разгубіліся і пусцілі ўсё на самацёк. Перад краінай паўсталі сур'ёзныя праблемы - як далей жыць, які шлях развіцця выбіраць.
Замежныя дарадцы прапаноўвалі ўсім рэспублікам былога СССР аддзіны варыянт - бязмежную лібералізацыю, радыкальную "шокавую" тэрапію.
Мудры беларускі народ паспытаў некалькі першых гадоў безуладдзя і адмовіўся ад замежных прапаноў. Ён выбраў свой шлях развіцця - паступовы, эвалюцыйны, з захаваннем парадку і законнасці, без разбурэнняў і сацыяльных канфліктаў. Шлях міру і стваральнай працы.
Сёння становіцца відавочным, што выбраны намі шлях развіцця цалкам апраўдаў сябе. Зараз многія прызнаюць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Яна ўключае ў сябе наступныя характэрныя рысы: пастаяннае павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай улады ў кіраванні сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, шматукладнасць эканомікі праз развіццё ўсіх форм уласнасці, моцная сацыяльная палітыка, інтэграцыя з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў і найперш з Расіяй.
Яшчэ раз хачу падкрэсліць - гэтая мадэль апраўдала сябе, вытрымала выпрабаванне часам, атрымала падтрымку народа.
Паважаныя суайчыннікі!
Мы з'яўляемся сведкамі станаўлення і стваральнікамі новай беларускай дзяржавы. Новай перш за ўсё ў адносінах да грамадзян і грамадства. Дзяржавы, у якой безумоўна пануе аўтарытэт і сіла Закона.
Адбыўся, без перабольшвання, гіганцкі паварот. Змянілася сама прырода беларускай улады, дзяржаўнасці. Улада набыла новую, дэмакратычную аснову.
Народам адкарэкціравана Канстытуцыя краіны, у якой збалансавана ўзаемадзеянне ўсіх галін ўлады. Сфарміравана сучасная палітычная сістэма. Выбраны і паспяхова працуе двухпалатны Парламент. Забяспечаны грамадзянскія свабоды, функцыяніруюць самыя розныя па форме ўласнасці сродкі масавай інфармацыі. Расце колькасць грамадскіх арганізацый.
Рэфарміруецца вертыкаль улады. Адміністрацыйны апарат прыкметна скарочаны па колькасці, але вырас прафесійна.
Рэспубліка Беларусь мае сучасныя Узброеныя Сілы. У цяперашні час праводзіцца іх мадэрнізацыя. Ствараецца мабільная, кампактная армія. Высокая ступень яе боегатоўнасці была наглядна і пераканаўча прадэманстравана ў ходзе нядаўняга комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння "Бярэзіна( 2002".
Абвяргаючы прагнозы песімістаў і нядобразычліўцаў, мы дастаткова эфектыўна асвоілі асновы дэмакратыі і рыначнай эканомікі. Навучыліся самі, без падказак, будаваць сваё жыццё. Краіна ўвайшла ў фазу эканамічнага росту, адной з першых пераадолела крызіс і пераўзышла ўзровень вытворчасці 1990 года.
Упершыню ў навейшай гісторыі Беларусі з'явіліся цвёрдыя падставы для размовы аб стабільным, прадказальным жыцці не як аб мэце або перспектыве, а як аб здзейсненым факце, часе спраўджаных надзей.
Мы даказалі свету, што ў любых умовах беларусы не проста гатовы да перамен, але і здольны іх самастойна ажыццяўляць.
Наш курс застаецца ранейшым - стварэнне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі з адэкватнай інфраструктурай, дзейсным механізмам дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання, які забяспечвае ўспрымальнасць да навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Менавіта такі падыход у найбольшай ступені адпавядае традыцыям беларускага народа, інтарэсам большасці грамадзян. Ён зыходзіць з таго, што вырашэнне нават самых складаных сацыяльна-эканамічных праблем грамадства павінна праходзіць з найменшымі сацыяльнымі выдаткамі.
Аднак нельга спыняцца на дасягнутым, праяўляць самазаспакоеннасць. Жыццё не стаіць на месцы, яно прад'яўляе новыя патрабаванні, найперш у эканоміцы. Прымушае шукаць новыя, часам нестандартныя і нетрадыцыйныя рашэннні.
Наша беларуская мадэль развіцця патрабуе ўзбагачэння новым зместам, новымі ідэямі. Каб не апынуцца на ўскрайку еўрапейскай цывілізацыі, мы павінны, абапіраючыся на ўласныя сілы і традыцыі, успрымаць усё лепшае, што дае нам сусветны вопыт.
У першаю чаргу гэта датычыцца павышэння эфектыўнасці эканомікі, росту якасных паказчыкаў працы ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, укаранення аптымальных метадаў гаспадарання.
Упэўнены: дасягненне неабходнай дынамікі росту ( праблема не толькі эканамічная. Гэта праблема таксама палітычная і ў пэўным сэнсе ідэйная, маральная. Прычым апошні аспект на сучасным этапе мне прадстаўляецца асабліва значным з пункту гледжання кансалідацыі беларускага грамадства.
Цэментуючай ідэяй павінны стаць агульныя клопаты пра дынамічнае развіццё краіны, дабрабыт кожнай сям'і, здаровае і камфортнае жыццёвае асяроддзе, сацыяльны мір, пачуццё адказнасці за ўласную будучыню і будучыню нашых дзяцей.
Дарагія сябры!
Вельмі напружаныя, па-сапраўднаму амбіцыёзныя планы стаяць сёння перад нашай краінай. Мы павінны да 2005 года больш чым на трэць павялічыць вытворчасць валавага ўнутранага прадукта і повысіць на гэтай аснове дабрабыт нашага народа.
У нас няма вялікіх запасаў карысных выкапняў, мы не маем шмат уласнай сыравіны. Але ў нас ёсць галоўнае багацце - вялікі чалавечы і навукова-тэхнічны патэнцыял.
Эфектыўнае развіццё навукі і адукацыі - гэта наш галоўны інструмент энергічнага прарыву да высокага ўзроўню жыцця і новых тэхналогій, якія адпавядаюць сусветным стандартам.
Для вучоных і кіраўнікоў прадпрыемстваў найбольш важная задача - распрацоўка і ўкараненне навуковых дасягненняў у вытворчасць. Гэтыя патрабаванні ляжаць у аснове мерапрыемстваў па рэфармаванню Нацыянальнай акадэміі навук і ўсёй навуковай сістэмы Беларусі.
Асабліва важна арганізацыйна і эканамічна падтрымаць інавацыйную дзейнасць на карысць нашай дзяржавы. Значныя інвестыцыі (як уласныя, так і замежныя) мы плануем накіраваць у рэальны сектар эканомікі на новыя тэхналогіі. Гэтаму будзе садзейнічаць акцыяніраванне прадпрыемстваў і павышэнне эффектыўнасці іх работы.
Эканамічны патэнцыял краіны шмат у чым вызначаецца стаўленнем людзей да працы.
Наша мэта - зацікавіць чалавека ў пастаянным пашырэнні ўзроўню сваіх ведаў, культуры, удасканаленні вытворчасці, у высокапрадукцыйнай працы, як гарантыі значнага росту дабрабыту добрасумленна працуючых членаў грамадства.
Агульнавядома, што развіццё эканомікі вызначае становішча сацыяльнай сферы. Асноўны прынцып - як працуеш, так і зарабляеш.
Мы ставім задачу - штогод забяспечваць няўхільны рост рэальных даходаў усіх слаёў насельніцтва. На самым высокім дзяржаўным узроўні трымаем пад неаслабным кантролем тэрміны выплаты пенсій, зарплат, стыпендый і дапамог.
Ні пажылыя людзі, ні дзеці і моладзь не застануцца без дзяржаўнай падтрымкі.
Клопаты аб людзях, аб іх дабрабыце і здароўі былі і застаюцца галоўнымі ў дзейнасці органаў улады.
Нашаму грамадству ўласціва высокая духоўнасць і зацікаўленасць у развіцці культуры. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы знаходзім немалыя грошы на рэканструкцыю Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага тэатра оперы і балета, музея Вялікай Айчыннай вайны і шэрагу іншых аб'ектаў.
Будаўніцтва храма ведаў - новага корпуса Нацыянальнай бібліятэкі - гэта красамоўны сімвал сувярэннай і высокаадукаванай Беларусі.
Паважаныя суайчыннікі!
На стварэнне спрыяльных умоў для плённай працы нашага народа накіравана знешняя палітыка Беларусі. Мы цвёрда адстойваем інтарэсы нашай дзяржавы ў міжнароднай супольнасці, у сённяшнім неспакойным і поўным непрадказальных змен свеце.
Беларусь гатова і надалей будаваць партнёрскія, сяброўскія адносіны з усімі краінамі далёкага і блізкага замежжа, удзельнічаць у міжнародным падзеле працы.
У якасці гарантыі стабільнага існавання і ўстойлівага развіцця Беларусі ў сістэме міжнародных адносін выступае Саюзная дзяржава, заснаваная на прынцыпе сувярэннай роўнасці краін-удзельніц.
Асаблівую ўвагу кіраўніцтва дзяржавы надае будаўніцтву новай архітэктуры міжнароднай бяспекі. Мы застаёмся цвёрдымі прыхільнікамі захавання стратэгічнай стабільнасці і сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне нераспаўсюджання ядзернай, хімічнай і бактэрыялагічнай зброі.
Беларусь прымае і далей будзе прымаць актыўны ўдзел у супрацоўніцтве з усімі дзяржавамі ў барацьбе з такім злом, як тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах!
У Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я заяўляю, што мы зробім усё магчымае, каб неба над нашай Бацькаўшчынай заўсёды было чыстым і ясным. Мы будзем берагчы мір і свабоду, так неабходныя ўсім нам.
Наперадзе кожнага з нас чакае напружаная праца. Яе мэта - заможнае жыццё грамадзян і росквіт сувярэннай Беларусі, дзе пануюць мір, справядлівасць, стабільнасць і парадак.
Сардэчна віншую вас, паважаныя суайчыннікі, са святам - Днём Рэспублікі!
Жадаю усім добрага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту!