Віншаванне з адкрыццём X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Віншаванне з адкрыццём X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Удзельнікам і гасцям X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую вас з адкрыццём X Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    Гэта значная акцыя адбываецца ў Год роднай зямлі напярэдадні святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Толькі свабодныя, горача любячыя сваю Радзіму людзі могуць пільна захоўваць і памнажаць нацыянальныя культурныя каштоўнасці, узбагачаць творчую спадчыну продкаў.

    Яскравым прыкладам таму з'яўляецца фестываль песні і паэзіі, які дэманструе невычэрпнасць таленту беларускага народа, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова, адкрывае новыя імёны маладых выканаўцаў - будучыні нашай эстрады.

    Упэўнены, што сённяшняе свята падоўжыць слаўныя фестывальныя традыцыі, паслужыць далейшаму развіццю сучаснага айчыннага мастацтва.

    Жадаю вам моцнага здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка