Віншаванне ўдзельнікам VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

    Удзельнікам VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з пачаткам фінальных мерапрыемстваў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

    3 даўніх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнікоў розных нацый. Яны разам працавалі, будавалі сем'і, а калі трэба - са зброяй у руках змагаліся за незалежнасць краіны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялікая Айчынная вайна, калі ўсе разам падняліся на абарону Беларусі і ўнеслі важкі ўклад у агульную Перамогу.

    Гісторыя вучыць, што беларусы моцныя менавіта сваёй еднасцю і сяброўствам. Беларусь - гэта мы, і таму наш святы абавязак - падтрымліваць тыя шматвяковыя сувязі, якія злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзіны народ, дапамагаць прадстаўнікам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.

    Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсім нам у выкананні гэтай высакароднай місіі, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёміцца з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцей і адкрыць новыя таленты.

    Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення і поспехаў у плённай працы на карысць любімай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка