Віншаванне ўдзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

    Удзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

    Паважаныя сябры!

    Шчыра віншую вас з адкрыццём ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

    Ваш саюз дастойна выконвае важную місію згуртавання лепшых творчых дзеячаў, якія жадаюць прысвяціць свой талент i майстэрства самаадданаму служэнню нашаму народу.

    Мастацкае слова адыгрывае вялікую ролю ў грамадстве. Кніга - гэта не толькі крыніца пазнання свету, але i мудры выхавальнік, нястомны настаўнік. Таму дзяржава будзе заўсёды спрыяць дзейнасці пісьменнікаў, чые творы сцвярджаюць сапраўдныя маральныя i эстэтычныя каштоўнасці, вучаць чытачоў любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй i культурай.

    За апошні час ваша творчае аб'яднанне стала надзейным калектывам аднадумцаў, які з годнасцю прадаўжае традыцыі знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

    Няхай i надалей члены саюза ўзбагачаюць нашу духоўную скарбніцу высокамастацкімі творамі, адкрываюць свету новыя імёны паэтаў i празаікаў.

    Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця i дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка