Удзельнікам і гасцям урачыстасцей з нагоды Дня беларускага пісьменства
Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства, галоўныя мерапрыемствы якога праводзяцца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у старажытным горадзе Камянцы.
Гэта свята трывала займае пачэснае месца ў пераліку важнейшых падзей культурнага жыцця нашага грамадства. Яно аб'ядноўвае людзей, нагадвае пра неабходнасць захавання і ўзбагачэння духоўнай спадчыны, далейшага паглыблення векавых сувязей паміж брацкімі славянскімі народамі.
Для беларусаў веды, пісьменства, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі невычэрпнай крыніцай аптымізму, апорай у пераадоленні ўсіх цяжкасцей і перашкод. Невыпадкова менавіта Беларусь стала радзімай многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, літаратараў і навукоўцаў сусветнага ўзроўню.
Сёння ў нашай краіне выходзяць больш за 1200 перыядычных выданняў, толькі ў гэтым годзе надрукавана звыш 20 мільёнаў экзэмпляраў кніг. Дзяржаўная палітыка скіравана на ўсебаковае развіццё беларускай мовы і літаратуры, выдавецкай дзейнасці, на паслядоўную падтрымку самабытных нацыянальных культур усіх народаў, якія жывуць у рэспубліцы, плённай працай сумесна будуюць моцную і квітнеючую Беларусь.
Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка