Удзельнікам і гасцям урачыстасцей, прысвечаных Дню беларускага пісьменства

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства.

    Сёлета мы адзначаем гэта свята ў дзесяты раз. Шлях Дня беларускага пісьменства праходзіў праз славутыя культурныя цэнтры Беларусі, асвятляючы наша жыццё непагасным агнём ведаў, пісьменства, мастацкага слова.

    Вельмі сімвалічна, што юбілейныя ўрачыстасці зноў, як і дзесяць гадоў таму назад, адбываюцца ў Полацку. Гэты горад стаў калыскай нашай культуры. Ён даў Беларусі сусветна вядомых мысліцеляў і асветнікаў — Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, помнік якому будзе адкрыты сёння.

    Постаці нашых вядомых землякоў стаяць на варце беларускай духоўнасці. Мы, нашчадкі славутых продкаў, будзем і надалей выконваць іх галоўны запавет — любіць і бараніць сваю Радзіму, памнажаць яе веліч і прыгажосць, шанаваць і берагчы культурную спадчыну беларускага народа.

    Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці і аптымізму, поспехаў у працы і асабістага шчасця.

    Аляксандр Лукашэнка

    7 верасня 2003 года