Прывітанне ўдзельнікам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама"

    Удзельнікам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама"

    Дарагія сябры!

    Шчыра віншую вас з пачаткам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама".

    На працягу ўсёй тысячагадовай гісторыі тэатр адыгрываў вялікую ролю ў грамадстве, таму што нёс святло праўды і прыгажосці. Гэта высакароднае прызначэнне знайшло сваё яскравае ўвасабленне ў фестывалі "Панарама". Адзін з найбольш цікавых і дэмакратычных творчых форумаў на постсавецкай прасторы, ён спалучае традыцыі і наватарскі пошук, прапануе лепшыя работы прадстаўнікоў сучаснай сцэны і прыцягвае сэрцы тысяч гледачоў.

    Сёлетні фестываль здзіўляе мастацкімі адкрыццямі і яркімі творчымі імёнамі. Сімвалічна, што большасць уключаных у яго праграму спектакляў пастаўлена па творах рускай і беларускай класікі. Гэта значыць, што нашы народы цягнуцца да агульных, адвечных каштоўнасцей, імкнуцца жыць у згодзе і ўзаемаразуменні.

    Упэўнены, што фестываль стане незабыўным святам для майстроў і прыхільнікаў тэатра, будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей паміж краінамі.

    Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, новых здзяйсненняў і самае галоўнае – добрага настрою і прыемных уражанняў ад сустрэчы з мастацтвам.

    Аляксандр Лукашэнка