Поздравление с Днем белорусской письменности

    Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

    Паважаныя сябры!

    Дзень беларускага пісьменства - традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.

    Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму i высокіх маральных якасцей грамадзян. Беларусь -радзіма мноrix выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.

    У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i росквіту сапраўдных талентаў.

    Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлі, якую ў сваіх творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік 1ван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплівыя людзі.

    Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымізму.

    Аляксандр Лукашэнка