Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду ПрэзідэнтаРэспублікіБеларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта РэспублікіБеларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе протаіерэя Карасцялёва Ігара Еўдакімавіча, настаяцеля рэлігійнай абшчыны ”Прыход храма іконы Божай Маці ”Усіх тужлiвых Радасць“ у г.Мінску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы, і Краўцовай Марыны Віктараўны, дацэнта кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка“, – за стварэнне вучэбна-вытворчых майстэрань рэлігійнай абшчыны ”Прыход храма іконы Божай Маці ”Усіх тужлiвых Радасць“ у г.Мінску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы;
калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы ”Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь“ – за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку балета ”Вітаўт“;
калектыву дзяржаўнай установы ”Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы“ – за вялікі ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны, сцвярджэнне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве;
калектыву ўстановы адукацыі ”Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Зубронак“ – за значныя дасягненні ў развіцці здольнасцей таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванне будучых грамадскіх лідэраў;
Цэнтральнаму камітэту грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскісаюз моладзі“ – за значны ўклад у грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка