Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:
1. За выдатныя дасягненні ў галіне мастацтвазнаўства, выяўленчага, музычнага і тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасці, музейнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года:
Алейнік Кацярыне Васільеўне, артыстцы балета (салістцы) – вядучам у майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь", – за значны ўклад у развіццё сучаснага харэаграфічнага мастацтва, стварэнне яркіх сцэнічных вобразаў у балетных спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года;
ансамблю салістаў "Класік-Авангард" установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" – за шматгадовую плённую працу па прапагандзе музычнага мастацтва Беларусі, стварэнне канцэртных праграм на музыку айчынных кампазітараў розных часоў;
Гладкову Яўгенію Пятровічу, загадчыку кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", прафесару, народнаму артысту Беларусі, – за выдатныя дасягненні ў галіне навучання і выхавання творчай моладзі, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў;
заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь харэаграфічнаму ансамблю "Зорка" дзяржаўнай установы "Цэнтр культуры "Віцебск" – за значны ўклад у эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, актыўны ўдзел у культурным жыцці Рэспублікі Беларусь і міжнародных творчых праектах;
калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" – за значны ўклад у музейную справу, захаванне і прапаганду гісторыка-культурнай спадчыны, вялікую працу па развіццю міжнародных культурных сувязей;
Лазуку Барысу Андрэевічу, загадчыку аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", – за стварэнне кніг "Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе" і "Гісторыя сусветнага мастацтва . XVII – XVIII стагоддзі";
Масумян Бэле Амікаўне, артыстцы вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы ”Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага“, народнай артыстцы Беларусі, – за высокае прафесійнае майстэрства і стварэнне высокамастацкіх вобразаў у спектаклях тэатральнага сезона 2010/2011 года;
творчаму калектыву рэстаўратараў установы "Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь" – за правядзенне рэстаўрацыі дзесяці твораў сакральнага жывапісу і ікон Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра, арганізацыю выстаўкі "Адкрыццё святой прыгажосці. Новае жыццё старажытных абразоў";
Шутаву Генадзію Фёдаравічу, мастаку-графіку, члену грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз мастакоў", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, – за значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва і стварэнне ўнікальных нацюрмортаў.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011 года cа сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка