Аб узнагароджанні

Указ № 304 от 25 августа 2017 г.

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў, арганізацыю аздараўлення дзяцей: 

1. Узнагародзіць: 

медалём ”За працоўныя заслугі“

Абаровіча Івана Антонавіча

–

начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама

Беляеву Галіну Мікалаеўну

–

намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва“

Валынца Яўгенія Яўгеньевіча

–

настаўніка фізікі дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 1 г.Барысава“

Герасімава Валерыя Дзмітрыевіча

–

настаўніка матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 20 г.Оршы“

Дымовіча Міхаіла Яўгеньевіча

–

дырэктара ўстановы адукацыі ”Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадар-чай вытворчасці“

Жука Уладзіміра Анатольевіча

–

настаўніка інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 11 г.Слуцка“

Кісялёва Сяргея Мікалаевіча

–

дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 38 г.Гродна“

Куніцкую Аллу Дзмітрыеўну

–

начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска

Куракову Наталлю Валянцінаўну

–

настаўніка хіміі дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 29 г.Мінска“

Літвінчык Таццяну Аляксееўну

–

выхавальніка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад № 78 г.Гродна“

Лукшу Таццяну Віктараўну

–

дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 24 г.Мінска“

Непачаловіча Анатолія Паўлавіча

–

дырэктара ўстановы адукацыі ”Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля“

Парошына Сяргея Іванавіча

–

начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама

Пічугіну Ірыну Мікалаеўну

–

настаўніка геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія №1 г.Жодзіна“

Раманоўскага Генадзія Аляксеевіча

 

–

старшага майстра ўстановы адукацыі ”Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў“

Рашаль Алу Міхайлаўну

–

настаўніка матэматыкі ўстановы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3“

Сёмчэну Людмілу Тадэвушаўну

–

загадчыка аддзялення ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесіянальна-тэхнічны каледж“

Трошка Валянціну Якаўлеўну

–

настаўніка матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі ”Ельская раённая гімназія“

2. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: 

”Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь“

Бушной Наталлі Уладзіміраўне

–

 дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 1 імя Ф.Скарыны г.Мінска“

”Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь“

Ануфрыевай Надзеі Генадзьеўне

–

дырэктару ўстановы адукацыі ”Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Зубронак“

Белянкову Барысу Якаўлевічу

–

дырэктару ўстановы адукацыі ”Крычаўскі дзяржаўны прафесіянальны агратэхнічны каледж“

Лазоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу

–

рэктару ўстановы адукацыі ”Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт“

Ласякіну Аляксандру Міхайлавічу

–

дырэктару ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж“

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь          А.Лукашэнка