Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

  • 3

Суботнікі змяняюць нашу краіну і далучаюць моладзь да грамадска карыснай працы. Аб гэтым у час рэспубліканскага суботніка заявіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Адміністрацыя Прэзідэнта на тэрыторыі раёна высадзіць 7,4 тыс. саджанцаў сасны і бярозы на плошчы 1,3 га. Паводле слоў Ігара Сергяенкі, атрыманыя на суботніку сродкі пойдуць на завяршэнне рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Азарычы" ў Гомельскай вобласці, а таксама на пачатак праектных і будаўнічых работ Кобрынскага ўмацраёна ў Брэсцкай крэпасці.

"Гэта магутны патрыятычны праект, таму прыкладна палова сродкаў будзе накіравана на "Азарычы" і яшчэ палова - на Кобрынскі ўмацраён. У цэлым, калі паглядзець, куды накіроўваліся заробленыя за апошнія 20 гадоў на суботніках сродкі, то гэта рэканструкцыя памятных месцаў і пахаванняў. Гэта адзін складнік. Другі складнік - завяршэнне будаўніцтва медыцынскіх устаноў, аснашчэнне іх абсталяваннем. Гэта значыць складнікаў два - захаванне гістарычнай памяці і развіццё аховы здароўя", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

На думку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, суботнік - важнае рэспубліканскае мерапрыемства. "Гэта працяг тых слаўных традыцый савецкага часу. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне, далучаюць моладзь да грамадска карыснай працы і змяняюць нашу краіну пасля зімы. Наводзіцца парадак, а заробленыя сродкі ідуць на развіццё знакавых для Беларусі мемарыялаў", - дадаў Ігар Сергяенка.

Усе навіны