Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў прыняў удзел у патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!"

  • 1

Беларусы адзіныя і разам пераадольваюць усе перашкоды, заявіў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час патрыятычнага форуму "Гэта НАША гісторыя!", прысвечанага Дню народнага адзінства, у "Мінск-Арэне".

"Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя. І на самай справе, мы ўбачылі, наколькі пасля 2020 года страпянуўся народ, наколькі ўсе адзін аднаго пачалі падтрымліваць, наколькі ўсе адзін аднаму дапамагаюць у рэалізацыі задум, задач, нейкіх важных рэчаў для ўсёй краіны і як у нас усё ідзе спарней, як усё ідзе сур'ёзнымі тэмпамі", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, калі мы адзіныя, то самыя сур'ёзныя задачы вырашаюцца. "У любым напрамку: сельская гаспадарка, прамысловасць. Мы знаходзімся ва ўмовах санкцый, але людзі не паглыбіліся ў сябе, а такой талакой пераадольваюць усе перашкоды. І на самай справе, мы добра выглядаем у нашым развіцці з улікам усіх гэтых абмежаванняў", - адзначыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Усе навіны