Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі ўзнагародзіў супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі з нагоды 25-годдзя ўстановы

  • 7

Пляцоўкі Палаца Рэспублікі з'яўляюцца трамплінам для моладзі ў творчасці і палітычным жыцці. Аб гэтым на цырымоніі ўзнагароджвання супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі з нагоды 25-годдзя ўстановы ў малой зале Палаца Рэспублікі заявіў 24 лістапада Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі.

"Мы бачым самае галоўнае: высокі прафесіяналізм і чалавечыя адносіны ўсіх, хто працуе ў Палацы Рэспублікі, да людзей, якія яго наведваюць. На працягу многіх гадоў, цесна кантактуючы з супрацоўнікамі Палаца Рэспублікі, калектывам Прэзідэнцкага аркестра, ты разумееш, наколькі гэтыя людзі адданыя сваёй справе і краіне", - адзначыў Ігар Луцкі.

"Хочацца пажадаць, каб гэты 25-гадовы перыяд вашай работы на карысць дзяржавы ўмацаваў нашу веру ў тое, што мы ідзём правільным шляхам, што пляцоўкі Палаца Рэспублікі з'яўляюцца тым трамплінам для многіх маладых людзей у творчасці, палітычным жыцці. Я хацеў бы, каб гэта місія Палаца Рэспублікі захоўвалася і прымнажалася. Любіце нашу краіну, выхоўвайце патрыётаў, вы ў гэтай справе вялікая падмога Прэзідэнту і ўсім нам", - звярнуўся да працоўнага калектыву Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Павіншаваць супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі прыйшло нямала пачэсных гасцей. Так, Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч зачытаў прывітальны адрас Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай працоўнаму калектыву Палаца Рэспублікі.

Усе навіны