Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі прыняў удзел у пасяджэнні Маларыцкага райвыканкама

    Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі 7 красавіка прыняў удзел у пасяджэнні Маларыцкага райвыканкама, дзе ішла размова аб ролі грамадскіх арганізацый.

    У час пасяджэння Ігар Луцкі адзначыў, што грамадскім арганізацыям падчас санкцыйнага націску трэба быць больш актыўнымі ў працоўных калектывах.

    "Трэба быць максімальна сабранымі, аб'ектыўна ацэньваць абстаноўку. Санкцыі для нас - гэта і магчымасці: адны рынкі закрыты, іншыя адкрываюцца. Самае важнае - своечасова пераарыентавацца. Напэўна, нейкі час будзе прасяданне. Але мы вырабляем тое, што патрэбна людзям: тавар якасны, прадукцыя добрая - і яна знойдзе свайго спажыўца", - упэўнены Ігар Луцкі.

    Ён адзначыў, што падчас санкцыйнага націску і нестабільнай абстаноўкі ў свеце ўзрастае роля грамадскіх арганізацый. "Трэба ісці ў калектывы і размаўляць з людзьмі, тлумачыць узнікаючыя цяжкасці. Іх трэба пераадольваць разам, згрупаваўшыся. Ніякія байкоты, страйкі нам лепш не зробяць. Мы павінны ісці наперад: гадаваць дзяцей, вырабляць прадукцыю. Толькі тады будзе дзяржава", - падкрэсліў Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

    Ігар Луцкі дадаў, што кожны павінен быць патрыётам. "Мы павінны прыкладаць усе намаганні для захавання краіны, жыць і працаваць менавіта на гэтай зямлі. На мой погляд, патрыятызм узрастае ад цэнтра да ўскраін. Таму што тут людзі жывуць і працуюць на зямлі, яны гатовы стаяць за гэту зямлю", - сказаў ён.

    Пасля пасяджэння райвыканкама Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёміўся з работай Маларыцкага кансерваваагароднінасушыльнага камбіната.

    Усе навіны