Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы

  • 1

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка 11 мая прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы.

Паводле яго слоў, адны з інструментаў захавання гістарычнай памяці - навучальныя дапаможнікі, наступальная інфармацыйная работа. "І тое, што мы бачылі напярэдадні 9 Мая, у час правядзення святочных мерапрыемстваў, даволі шырока асвятлялася ў СМІ. Сустрэчы, мерапрыемствы, ушаноўванні ветэранаў, наведванне памятных мясцін. Гэта не толькі датычыцца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - у гісторыі Беларусі шмат цікавых перыядаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння. І не проста вывучэння, а адпаведнага асвятлення ў СМІ і давядзення да насельніцтва: не толькі да моладзі, а да розных катэгорый насельніцтва", - сказаў Ігар Сергяенка.

"Такім чынам мы зможам захаваць гістарычную памяць і напоўніць яе зместам", - дапоўніў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка падкрэсліў: Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта працуе ўжо. "Ён створаны ў адпаведнасці з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы. Ужо створаны ў рамках работы савета 4 камісіі: па канцэптуальных асновах айчыннай гісторыі, па навукова-метадычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі, па інфармацыйна-асветнай рабоце і па знешнепалітычным суправаджэнні гістарычнай палітыкі. Камісіямі падрыхтаваны адпаведныя планы, якія ўжо сёння рэалізуюцца, - дапоўніў ён. - Калі гаварыць аб парадку дня сённяшняга пасяджэння, будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з выкладаннем сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах, пытанні падрыхтоўкі падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для вышэйшых навучальных устаноў. Пытанні, звязаныя з унясеннем карэктыў у выкладанне гісторыі ВАВ ва ўсіх навучальных установах. Таксама будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем розных выставачных праграм у краіне. Савет працуе на планавай аснове і, упэўнены, сёння ўсе гэтыя пытанні будуць абмеркаваны".

Усе навіны