Уручэнне дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам
- 11
"Мы не можам дазволіць сабе распыляць сродкі дзеля задавальнення толькі акадэмічнай цікаўнасці. Беларуская навука павінна быць "заточана" пад патрэбнасці нашай суверэннай дзяржавы і стаць больш кампактнай па сваёй структуры", – сказаў Прэзідэнт. На думку Аляксандра Лукашэнкі, важна дакладна вызначыць, у якіх стратэгічна значных напрамках трэба весці даследаванні самім, дзе мэтазгодна кааперавацца з замежнымі калегамі, а дзе больш выгадна закупляць замежныя распрацоўкі.