Удзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 63-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

  • 3
  • 2:20
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 63-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а пасля завяршэння святочных мерапрыемстваў ля стэлы "Мінск - горад-герой" наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе паставіў свечку ў памяць аб беларусах - загінулых воінах і нявінных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.