Хакейны матч супраць каманды Гродзенскай вобласці
- 10
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала трэцюю перамогу ў XIIІ Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёдзе сталічнага спарткомплексу "Алімпік парк" прэзідэнцкая дружына абыграла хакеістаў Гродзенскай вобласці з лікам 11:2 (1:0, 4:1, 6:1).