Хакейны матч паміж камандай Прэзідэнта Беларусі і зборнай Мінскай вобласці
- 6
8 лістапада ў Мінску пачаліся IX Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" ў матчы адкрыцця турніру сезона 2015/2016 каманда Прэзідэнта Беларусі сустрэлася з хакеістамі Мінскай вобласці і атрымала перамогу з лікам 6:2.