Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці
Паважаныя таварышы!
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мінула ўжо 27 гадоў з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сярод тых, хто жывым шчытом паўстаў на шляху міжнароднага тэрарызму, былі тысячы нашых суайчыннікаў. Сотні жыццяў маладых беларусаў абарваліся на той вайне.
Трывожныя выклікі сучаснасці штодзень нагадваюць нам аб каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых ваеннаслужачых. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ветэранаў войнаў і лакальных канфліктаў, у якіх прымалі ўдзел беларусы, і не дапусцім уцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу.
Многія воіны-інтэрнацыяналісты па-ранейшаму ў страі. Яны працуюць, дапамагаюць падтрымліваць стабільнасць і спакой у краіне, на ўласным прыкладзе выхоўваюць любой да Радзімы ў падрастаючага пакалення.
Жадаю ўсім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.