Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

    Паважаныя таварышы!

    Сёння мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

    Краіна аддае даніну павагі сваім сынам, якія ў розныя гады далёка ад Радзімы з гонарам выконвалі воінскі абавязак. Лакальныя канфлікты засталіся незагойнай ранай для ветэранаў, а таксама маці, жонак, нявест загінуўшых салдат і афіцэраў.

    Мы схіляемся перад памяццю воінаў, чые жыцці абарваліся ў "гарачых пунктах", і ўдзячныя за мужнасць тым, хто выстаяў у горне вайны, а цяпер верай і праўдай працуе на карысць дзяржавы. У сучаснай Беларусі вы – перадавы атрад, гатовы ў любы момант стаць на абарону Айчыны, дастойны прыклад моладзі.

    У дзень памяці і смутку жадаю вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка