Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

    Паважаныя таварышы!

    Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

    Падзяляючы боль страты, мы шчыра спачуваем тым, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў.

    Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе, часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавым разладам краіне, нашы байцы праявілі мужнасць і гераізм. Многія з іх адзначаны баявымі ўзнагародамі.

    Сучасны свет не стаў больш добры, спакойны і бяспечны, колькасць гарачых пунктаў на зямным шары не змяншаецца. Таму абарона Айчыны ад новых пагроз і выклікаў заўсёды мае першараднае значэнне. Тым больш важкім становіцца ваш бясцэнны вопыт, набыты ў лакальных канфліктах.

    Вы ўносіце значны ўклад у падтрыманне стабільнасці ў грамадстве, выхаванне патрыятызму ў моладзі, з'яўляецеся прыкладам для падрастаючага пакалення.

    Жадаю вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка