Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!
Сёння ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы ўшаноўваем тых, хто, выконваючы воінскі абавязак у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане, быў да апошняга адданы прысязе.
Вайна ў чужой краіне для многіх стала суровым выпрабаваннем. Мы схіляем галовы перад подзвігам загінулых воінаў, смуткуем разам з тымі, чые жыццё і лёс былі скалечаны, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў.
Цяпер ва ўмовах светапарадку, які імкліва мяняецца, росту экстрэмізму і тэрарыстычных пагроз баявое братэрства воінаў-інтэрнацыяналістаў - гэта ўзор мужнасці, згуртаванасці і ўзаемавыручкі.
Вы цэніце магчымасць жыць і гадаваць дзяцей у міры, спакоі і бяспецы, уласным прыкладам садзейнічаеце дасягненню згоды ў грамадстве. Менавіта вы прадаўжаеце баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вучыце наша падрастаючае пакаленне дастойна служыць Беларусі, выхоўваеце сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Радзімы.
Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка