Зварот да ўдзельнікаў I З'езда адвакатаў Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да адвакатаў і работнікаў сістэмы адвакатуры ў сувязі з правядзеннем I З'езда адвакатаў Беларусі.

    "Сімвалічна, што ў аб'яўлены Год гістарычнай памяці айчынная адвакатура адзначае свой 100-гадовы юбілей. Гэты важнейшы інстытут быў створаны ў далёкім 1922 годзе ў мэтах забеспячэння абароны прававых інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод грамадзян, садзейнічання развіццю прававой культуры. Вашых папярэднікаў - савецкіх адвакатаў - заўсёды вызначалі адданасць Радзіме, юрыдычнай прафесіі, выключныя сумленнасць і прыстойнасць", - гаворыцца ў звароце.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што I З'езд адвакатаў Беларусі пройдзе пад знакам прыхільнасці да гэтых ідэалаў і фундаментальных каштоўнасцей краіны, а яго дэлегаты прадэманструюць пераемнасць прававых традыцый і гатоўнасць абараняць не толькі асобнага чалавека або арганізацыю, але і канстытуцыйны лад, законнасць і правапарадак.

    "Жадаю ўдзельнікам з'езда і ўсім адвакатам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, плённай працы і прафесійных дасягненняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.