Зварот да ўдзельнікаў Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за ўвесь час існавання конкурс аб'яднаў сотні хлопцаў і дзяўчат, гэта яркая і ўнікальная падзея ў культурным жыцці краіны.

    "Перамога ў конкурсе стала пачаткам паспяховай творчай кар'еры для многіх вядомых беларускіх музыкантаў, якія прадстаўляюць нашу Радзіму на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Яго лаўрэаты традыцыйна становяцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі", - гаворыцца ў звароце.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на ўсе выклікі часу, конкурс не толькі захаваўся, але і напоўніўся новым зместам: павялічылася колькасць намінацый, пашырыўся спектр музычных напрамкаў.

    Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, членам журы, бацькам і педагогам моцнага здароўя, творчага натхнення і поспехаў на карысць роднай краіны.