Зварот да беларусаў і расіян з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

    Дарагія беларусы і расіяне!

    Два дзесяцігоддзі таму ў поўнай адпаведнасці з воляй нашых брацкіх народаў быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак унікальнаму інтэграцыйнаму праекту Саюзнай дзяржавы.

    Ажыццяўляючы яго, мы захавалі адзінства гуманітарнай, культурнай, адукацыйнай, моўнай і эканамічнай прасторы ад беларускага Брэста да расійскага Уладзівастока. Вырасла новае, постсавецкае пакаленне грамадзян, для якіх каштоўнасці нашай дружбы такія ж непарушныя, як і раней.

    Карпатлівая работа па захаванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы грунтуецца на глыбокім даверы і павазе і дае імпульсы развіцця ўсяго спектра двухбаковых узаемаадносін.

    Сёння цесная каардынацыя знешнепалітычных намаганняў нашых краін дае магчымасць не толькі паспяхова падтрымліваць адна адну на міжнароднай арэне, але і ўмацоўваць глабальную стабільнасць, садзейнічаць станаўленню справядлівага ўладкавання свету. Беларуска-расійскае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва служыць гарантам бяспекі нашых дзяржаў, эфектыўным сродкам процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам.

    Фундаментам саюзнага будаўніцтва з'яўляюцца двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны. Устойлівае і ўзгодненае развіццё нашых узаемадапаўняльных эканомік пацвярджае правільнасць узятага курсу на інтэграцыю і кааперацыю, на свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і рабочай сілы.

    Унікальнасць саюзнага праекта ў тым, што нам удалося не толькі захаваць савецкую вытворчую кааперацыю, а значыць, і сотні тысяч рабочых месц, але і пераасэнсаваць узаемадзеянне ў прамысловай галіне ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эканамічнай кан'юнктуры, стварыць запатрабаваныя на рынку сумесныя прадукты і тэхналогіі.

    Прыклад Саюзнай дзяржавы ў многім стаў арыенцірам для інтэграцыі ў еўразійскім фармаце. Інавацыйны вопыт беларуска-расійскай інтэграцыі ў рамках "двойкі" мы з нашымі партнёрамі па "пяцёрцы" актыўна выкарыстоўваем у працэсе станаўлення ЕАЭС.

    Упэўнены, што сённяшнія бясспрэчныя дасягненні саюзнага будаўніцтва будуць садзейнічаць далейшаму развіццю і паглыбленню ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства.

    Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

    Ад усёй душы жадаю здароўя, дабрабыту і працвітання вашым сем'ям, родным і блізкім!

    Няхай у нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце!