Змяняюцца межы Полацкага раёна і Наваполацка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 73 "Аб змяненні межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных (тэрытарыяльных) адзінак", якім прадугледжваецца ўключэнне часткі зямель Полацкага раёна (у тым ліку г.п.Баравуха і пас.Міжрэчча) у межы г.Наваполацка.
Усяго ў межы Наваполацка ўключаецца 878,0798 га зямель, у тым ліку 77 зямельных участкаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, 909 зямельных участкаў грамадзян.
Змяненне межаў горада прадугледжана яго генеральным планам развіцця, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 15 кастрычніка 2015 года № 863.
На далучаемай тэрыторыі плануецца будаўніцтва 25 шматкватэрных (каля 100 тыс. кв.м агульнай плошчы) і больш за 470 індывідуальных жылых дамоў, аб'ектаў сацыяльнай сферы, а таксама добраўпарадкаванне ландшафтна-рэкрэацыйных зон.