Зменены ўмовы мытнага афармлення тавараў з некаторых краін

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 510, якім унесены дапаўненні ва Указ № 490 ад 22 снежня 2018 года "Аб мытным рэгуляванні".

    У прыватнасці, Указам нарматыўна замацавана магчымасць не пацвярджаць непрэферэнцыйным сертыфікатам паходжанне тавараў, увозімых з краін, з якімі Беларусь да 1 студзеня 2015 года заключыла міжнародныя дагаворы, якія прадастаўляюць прэферэнцыі ва ўзаемным гандлі. Пры іх мытным афармленні замест сертыфікатаў будуць выкарыстоўвацца дэкларацыі аб паходжанні тавару.