Завяршыўся афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь

    Завяршыўся афіцыйны двухдзённы візіт Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь.

    У Нацыянальным аэрапорце Мінск Кіраўніка расійскай дзяржавы праводзіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Перад адлётам Уладзіміра Пуціна лідары дзвюх краін правялі кароткую гутарку.

    Як паведамлялася, напярэдадні адбыліся перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін. Беларусь і Расія дасягнулі поўнага ўзаемаразумення па ўсіх ключавых пытаннях двухбаковага парадку дня і пацвердзілі ўзаемнае імкненне да далейшага плённага развіцця адносін у розных сферах.

    Візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь, які прайшоў напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, стаў яго першай замежнай паездкай у статусе Кіраўніка расійскай дзяржавы.