Зацверджаны склад Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня Указам №7 зацвердзіў склад Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

    Старшынёй Савета Бяспекі з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    У складзе Савета Бяспекі - Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, Генеральны пракурор Аляксандр Канюк, Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, Міністр абароны Андрэй Раўкоў, Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Алег Белаконеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.