Зацверджаны Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2019 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 484 "Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2019 год".

    Грашова-крэдытная палітыка захавае стратэгічную накіраванасць на забеспячэнне цэнавай стабільнасці як аснову ўстойлівага і збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь.

    Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе стане абмежаванне інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5% (снежань 2019 года да снежня 2018 года).

    Працэнтная палітыка будзе праводзіцца з улікам неабходнасці дасягнення мэтавага паказчыка па інфляцыі. У рэальным выражэнні працэнтныя стаўкі плануецца падтрымліваць на станоўчым узроўні, які садзейнічае росту зберажэнняў у нацыянальнай валюце, забеспячэнню фінансавай стабільнасці, устойліваму развіццю эканомікі.

    З улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2019 года складуць не менш як $7,1 млрд.

    Чакаецца, што вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2019 годзе стане далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, падтрыманне макраэканамічнай устойлівасці.