Зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства лясной гаспадаркі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка Указам зацвердзіў афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства лясной гаспадаркі.

    У прыватнасці, у Мінлясгаса з'явяцца сцяг, геральдычны знак - эмблема, нагрудныя знакі адрознення "Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь", "Ляснічы І класа", "Ляснічы ІІ класа", а таксама нагрудныя знакі ўзнагароды за 10, 20 і 30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове.

    Дакументам таксама зацверджаны палажэнні аб геральдычных сімвалах, іх апісанне і выявы.